Ассоциация профсоюзов        

Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов
Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов
  главная  |    новости  |    визитная карточка  |    форум
Навигация
 
 

Всемирный день борьбы
за достойный труд



Опрос
 
 

Новые галереи
Независимому профсоюзному движению Беларуси 20 лет


Наши членские организации:
Белорусский независимый профсоюз (БНП)
Свободный профсоюз Белорусский (СПБ)
Свободный профсоюз металлистов (СПМ)
Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП)
Rus | Eng
БКДП-ЧЛЕН МЕЖДУНАРОДНОЙ КОНФЕДЕРАЦИИ ПРОФСОЮЗОВ (МКП)
МЕЖДУНАРОДНАЯ КОНФЕДЕРАЦИЯ ПРОФСОЮЗОВ (МКП)



АЛЕГ СТАХАЕВІЧ: РАБОЧЫМ ПАШКОДЗІЛІ НЯ САНКЦЫІ, А ЎРАД
Прэзыдыюм рады Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі прыняў зварот, у якім асуджае ўвядзеньне Эўразьвязам эканамічных санкцыяў у дачыненьні да прадпрыемстваў краіны, паведамляе Інтэрфакс.



У заяве гаворыцца, што санкцыі «найперш нэгатыўна адаб’юцца на працоўных беларускіх прадпрыемстваў… Увядзеньне санкцыяў Эўразьвязам можа пацягнуць за сабою зьніжэньне прыбыткаў прадпрыемстваў, скарачэньне вытворчасьці і працоўных месцаў, недаатрыманьне працоўнымі гарантаваных калектыўнымі дамовамі выплат, складанасьці ў працэсе павелічэньня заработнай платы працоўных».

У Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі і яе арганізацыях — больш за 4 мільёны чалавек.


23 сакавіка Эўрасаюз ухваліў эканамічныя санкцыі ў дачыненьні да 29 беларускіх кампаній.


Факт зьяўленьня звароту камэнтуе кіраўнік незалежнага прафсаюзу «Граніту»
Алег Стахаевіч:


Алег Стахаевич

​​«Кожны разумее, што найбольшую шкоду рабочым нанёс урад. Бо крызіс, які ўзьнік і працягваецца, — гэта ж не віна санкцыяў, правільна? А заява — гэта страх страціць кантроль над людзьмі. Усе разумеюць, што ФПБ-шныя прафсаюзы — гэта прафсаюзы самой улады. А ўлада нас па тэлебачаньні корміць дэзынфармацыяй, пустымі абяцанкамі. Хлопцы з прадпрыемстваў кажуць, што мы гатовыя пацярпець месяц-два, абы толькі сытуацыя памянялася.

За 11 гадоў, якія працаваў, ані разу не было такога, каб афіцыйны прафсаюз прыходзіў, размаўляў зь людзьмі, цікавіўся, якія ёсьць праблемы, цяжкасьці, спрабаваў іх неяк разьвязаць».


Аляксандар Бухвостаў

​​Прафсаюзны лідэр Аляксандар Бухвостаў: «Фэдэрацыя прафсаюзаў абараняе пазыцыю ўраду і кіраўніцтва рэспублікі, якія фактычна пазбавілі працоўных усіх правоў. Гэта фактычна філіял Адміністрацыі прэзыдэнта. Яны падманваюць людзей у тым, што вінаватыя тыя, хто патрабуе санкцыяў. Дый санкцыяў ніхто не патрабуе.

А ў рэспубліцы цяпер не забясьпечваюцца правы працоўных. Пра гэта ўжо 12 гадоў разглядаецца пытаньне ў Міжнароднай арганізацыі працы. Людзі ня могуць вольна працаваць, бо яны зьвязаныя кантрактнай сыстэмай, іх прымушаюць падпісваць разнастайныя паперы пра тое, што яны ня будуць пратэставаць, удзельнічаць у грамадзянскіх дзеяньнях, масавых мерапрыемствах».



Версия для печатиВерсия для печати | 06-04-2012, 13:30:00
 
 

Рекомендовать Для печати Добавить в избранное

Почтовая рассылка

Новые темы на форуме
14-03-2012, 16:48:47
Изменение существенных условий труда.
26-02-2012, 19:40:04
Как философ Ярошук решил белорусов защитить
26-01-2012, 14:22:41
выннужденый прогул
20-01-2012, 14:20:41
Изменение суущественных условий труда.
15-11-2011, 17:31:39
Увольнение - полный расчёт. Как быть?



spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов - bkdp.org

Новые ссылки
"Профсоюзы Cегодня" - Профсоюзный информационный портал
Всеевропейский региональный совет Международной конфедерации труда
Белорусский независимый профсоюз
Международный союз работников пищевой и табачной промышленности, сельского хозяйства, гостиничного и ресторанного обслуживания, общественного питания и смежных отраслей (IUF)
Профсоюзы России в Интернете

  Rating All.BY

© 2006-2012г. Ассоциация профсоюзов «Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов» (БКДП) bkdp.org

  ул.Якубова, 80-80, офис.2,
г.Минск, 220095, Республика Беларусь
E-mail: т.ф. +375 (17)2148905 (06)
SEO: |