Ассоциация профсоюзов        

Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов
Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов
  главная  |    новости  |    визитная карточка  |    форум
Навигация
 
 

Всемирный день борьбы
за достойный труд



Опрос
 
 

Новые галереи
Независимому профсоюзному движению Беларуси 20 лет


Наши членские организации:
Белорусский независимый профсоюз (БНП)
Свободный профсоюз Белорусский (СПБ)
Свободный профсоюз металлистов (СПМ)
Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП)
Rus | Eng
БКДП-ЧЛЕН МЕЖДУНАРОДНОЙ КОНФЕДЕРАЦИИ ПРОФСОЮЗОВ (МКП)
МЕЖДУНАРОДНАЯ КОНФЕДЕРАЦИЯ ПРОФСОЮЗОВ (МКП)



ПРАФСАЮЗНАГА АКТЫВІСТА ЗВАЛЬНЯЮЦЬ ЗА ТРЫ ГАДЫ ДА ПЭНСІІ

Фармальная прычына — сканчэньне тэрміну дзеяньня працоўнага кантракту. Актывіст дапрацоўвае апошнія чатыры дні, паведамляе «Радыё Свабода».




Расюк: «Вы ж добра ведаеце, якія справы ў будаўніцтве цяпер. А я такі чалавек, што маўчаць ня буду. Інтэрвію я даваў пра стан будаўніцтва. Вось гэта ўсё і паўплывала на рашэньне аб маім звальненьні. Мяне ж добра ведаюць. Ім не патрэбны такі чалавек. Мяне нядаўна перавялі на іншую працу. Ранейшая арганізацыя „Інвэстсыстэм“ рассыпалася. Яе расфармавалі, даўгі павесілі на Ўпраўленьне капітальнага будаўніцтва. У ім я адпрацаваў месяцаў пяць. Цяпер буду беспрацоўны. Буду лячыць сваё здароўе. Новае начальства, пэўна, ведала пра маё здароўе, але ж маглі і іншую працу прапанаваць».

Ва упраўленьні капітальнага будаўніцтва звальненьне Мікалая Расюка тлумачаць вытворчай неабходнасьцю:


«Паводле рашэньня Магілёўскага гарвыканкаму арганізацыю, дзе працаваў Расюк, далучылі да нашай арганізацыі. Мы ўзялі ўсіх людзей, якія там працавалі. У нас для яго няма працы. Наагул, усе людзі, якія там былі, дапрацоўваюць да канца кантрактаў і ўсе будуць сыходзіць. Мы ж іх ня можам бязь іхнай згоды звольніць раней, чым кантракт скончыцца. Больш ні з чым звальненьне гэтае не зьвязанае. Нам электрык толькі адзін патрэбны. Мы выконваем функцыю заказчыка, але ж не будаўніка. Так атрымалася. Гэта ж не маё рашэньне», — тлумачыць сытуацыю са звальненьнем Расюка прадстаўнік адміністрацыі Ўпраўленьня капітальнага будаўніцтва.


Гэта ня першае звальненьне актывіста з ініцыятывы наймальніка. У 2009 годзе яго звольнілі з трэсту «Магілёўлаўсанбуд» — таксама па сканчэньні тэрміну дзеяньня кантракту.


Да пэнсіі Мікалаю Расюку тры гады. Ён ліквідатар-чарнобылец. Некалькі разоў спрабаваў ад імя апазыцыйных арганізацыяў выступіць на афіцыйным чарнобыльскім мітынгу. Гарвыканкам слова яму не даваў.


Мікалай Расюк стаў трэцім звольненым прафсаюзным актывістам у Магілёве. Раней таксама з будаўнічых арганізацыяў былі звольненыя сябра прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці, муляр
Аляксей Паўлоўскі і сябра Свабоднага прафсаюзу мэталістаў, грузчык домабудаўнічага камбінату Алег Аксёнаў. Паўлоўскі цяпер судзіцца з былым сваім наймальнікам, каб была зьменена фармулёўка звальненьня і выплачана кампэнсацыя за парушэньне наймальнікам умоваў кантракту. Аксёнаў гэтага дамогся. Таго ж будзе дамагацца і Мікалай Расюк.



Версия для печатиВерсия для печати | 10-04-2012, 17:09:00
 
 

Рекомендовать Для печати Добавить в избранное

Почтовая рассылка

Новые темы на форуме
14-03-2012, 16:48:47
Изменение существенных условий труда.
26-02-2012, 19:40:04
Как философ Ярошук решил белорусов защитить
26-01-2012, 14:22:41
выннужденый прогул
20-01-2012, 14:20:41
Изменение суущественных условий труда.
15-11-2011, 17:31:39
Увольнение - полный расчёт. Как быть?



spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов - bkdp.org

Новые ссылки
"Профсоюзы Cегодня" - Профсоюзный информационный портал
Всеевропейский региональный совет Международной конфедерации труда
Белорусский независимый профсоюз
Международный союз работников пищевой и табачной промышленности, сельского хозяйства, гостиничного и ресторанного обслуживания, общественного питания и смежных отраслей (IUF)
Профсоюзы России в Интернете

  Rating All.BY

© 2006-2012г. Ассоциация профсоюзов «Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов» (БКДП) bkdp.org

  ул.Якубова, 80-80, офис.2,
г.Минск, 220095, Республика Беларусь
E-mail: т.ф. +375 (17)2148905 (06)
SEO: |