Ассоциация профсоюзов        
Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов
Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов
  главная  |    форум
Навигация
 
 



Опрос
 
 

Новые галереи
Митинг, посвященный Всемирному дню борьбы за достойный труд

7 октября Белорусский Конгресс демократических профсоюзов (БКДП) провел в Минске митинг,...

Наши членские организации:
Белорусский независимый профсоюз (БНП)
Свободный профсоюз Белорусский (СПБ)
Свободный профсоюз металлистов (СПМ)
Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП)
Rus | Eng
БКДП-ЧЛЕН МЕЖДУНАРОДНОЙ КОНФЕДЕРАЦИИ ПРОФСОЮЗОВ (МКП)
МЕЖДУНАРОДНАЯ КОНФЕДЕРАЦИЯ ПРОФСОЮЗОВ (МКП)


Ці вернуць Беларусі гандлёвыя прэфэрэнцыі?

У Жэнэве праходзіць чарговая сэсія Адміністратыўнай Рады Міжнароднай арганізацыі працы (МАП). Як чакаецца, 19 альбо 20 сакавіка будзе абмяркоўвацца беларускае пытаньне. Нагадаем, што ў чэрвені Беларусь страціла прэфэрэнцыі ў гандлі з краінамі Эўразьвязу, што каштавала беларускай эканоміцы дзясяткі мільёнаў даляраў. Ці пайшоў беларускі ўрад на нейкія зьмены ў праблеме правоў прафсаюзаў. Калі і пры якіх умовах Беларусі могуць быць вернутыя прэфэрэнцыі ў гандлі з кранамі Эўразьвязу? На гэтыя пытаньні адказвае старшыня Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук, www.svaboda.org.



Цыганкоў: “Гэта паседжаньне – чарговая рутынная сэсія, альбо яно можа стаць пераломным у адносінах паміж Беларусьсю і МАП?”

Ярашук: Ня думаю, што гэта пасяджэньне стане момантам ісьціны і дасьць падставы для таго, каб беларускі ўрад пачаў больш адказна ставіцца да рэкамэндацыяў МАП. Хутчэй за ўсё, будзе той самы сцэнар, які ўжо мы бачылі неаднойчы. Беларуская афіцыйная дэлегацыя будзе гаварыць што “працэс ідзе”, “рэкамэндацыі выконваюцца”, будзе спрабаваць запэўніць, што сытуацыя палепшылася і што нават гэтае пытаньне можна зьняць з парадку дня. Зь іншага боку, для мяне відавочна, што большасьць чальцоў Рады гэтым словам ня будуць верыць..”

Цыганкоў: “Чаму? Таму, што традыцыйна ўжо ня вераць беларускім афіцыйным прадстаўнікам ці таму, што ўнутры Беларусі нічога не мяняецца ў сэнсе паляпшэньне правоў працоўных?”

Ярашук: Дзеля абектыўнасьці трэба сказаць пра тое, што некаторыя крокі зробленыя. Наша арганізацыя - БКДП -- была адноўлена ў працы ў Нацыянальнай радзе па працоўных і сацыяльных пытаньнях. Сёй-той з тых людзей, якія былі звольненыя за тое, што займаліся прафсаюзнай дзейнасьцю, адноўленыя на працы. Ёсьць яшчэ шэраг рэкамэндацыяў, да выкананьня якіх урад прыступіў.

Па-другое (на гэта, канечне, будуць спасылацца афіцыйныя прадстаўнікі) – не адбылося таго, што ўрад увесь апошні час імкнуўся зрабіць, а менавіта -- прыняць новую рэдакцыю Закону аб прафсаюзах. Для нас, незалежных прафсаюзаў, гэта, безумоўна, станоўчы вынік.

Але калі параўноўваць тое, што зроблена, і што павінна быць зроблена – то самае галоўнае засталося нявыкананым. І гэта ведаюць у МАП, бо гэтае пытаньне ўжо каторы год на адным і тым самым месцы”.

Цыганкоў: Нагадаем, што ў чэрвені Беларусь страціла прэфэрэнцыі ў гандлі з краінамі Эўразьвяз за парушэньне правоў прафсаюзаў і працоўных - што каштавала беларускай эканоміцы дзясяткі мільёнаў даляраў. Калі гэтыя санкцыі могуць быць зьнятыя – пры розных, аптымістычных і пэсымістычных сцэнарах падзеяў?”

Ярашук: Ведаеце, яны могуць быць зьнятыя літаральна цягам дух тыдняў. Для гэтага проста трэба ўзяць і выканаць усе рэкамэндацыі МАП. Але, ведаючы сытуацыю, я магу адказна гаварыць пра тое, што яны ня будуць зьнятыя сёлета і бадай што і ў наступным годзе. Гэта будзе як "дамоклаў меч" вісець над беларускім урадам, і з майго пункту гледжаньня, урад ставіць сабе і краіну пад вялікую рызыку”.



Версия для печатиВерсия для печати | 12-03-2008, 13:50:00
 
 

Рекомендовать Для печати Добавить в избранное

Почтовая рассылка

Новые темы на форуме
21-12-2010, 15:48:14
вступление в БНП
26-12-2010, 17:46:13
Колдоговор и пенсионное обеспечение в ОАО...
20-08-2010, 17:54:15
гаджеты в Chinabuye
21-12-2010, 15:43:45
Выплаты
24-09-2010, 11:33:44
Письмо работников "Нового радио"...



Новые ссылки
Международный союз работников пищевой и табачной промышленности, сельского хозяйства, гостиничного и ресторанного обслуживания, общественного питания и смежных отраслей (IUF)
Профсоюзы России в Интернете
Газета "Салiдарнасць"
Прафсаюзны рух Беларусi
Международная конфедерация профсоюзов (МКП)

  Rating All.BY Rambler's Top100

© 2006-2011г. Ассоциация профсоюзов «Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов» (БКДП) bkdp.org

  ул.Якубова, 80-80, офис.2,
г.Минск, 220095, Республика Беларусь
E-mail: т.ф. +375 (17)2148905 (06)
SEO: