БКДП и «Солидарность» подписали декларацию о сотрудничестве
Декларацию о сотрудничестве подписали Белорусский конгресс демократических профсоюзов и польский Независимый Самоуправляемый профсоюз «Солидарность». Это событие состоялось 11 января в офисе БКДП. В торжественной обстановке, зачитав текст декларации, свои подписи под документом поставили председатель БКДП Александр Ярошук и президент НСП «Солидарность» Януш Снядэк, сообщает praca-by.info.
Легендарный польский профсоюз представляли заместитель президента Ежи Лангер, секретарь по международным вопросам Анжей Адамчик и координатор по международному сотрудничеству Анжей Матла. Со стороны БКДП в церемонии подписания приняли участие члены Совета – лидеры профсоюзов и крупных первичных организаций Конгресса. Все присутствующие отметили важность подписанного соглашения и то, что это положительно скажется на усилении защиты прав и интересов трудящихся двух стран.
Председатель БКДП Александр Ярошук подчеркнул, что принятие декларации «стало возможно в связи с единством целей двух профсоюзов». Документ состоит из шести пунктов, среди которых договоренность о содействии в укреплении авторитета двух профсоюзов на международной арене, защите социальных и экономических прав и интересов трудящихся путем проведения конференций, семинаров, а также обмен опытом. В декларации сказано, что стороны будут и в дальнейшем неукоснительно руководствоваться принципом профсоюзной солидарности. В частности, оказывать друг другу взаимную помощь и поддержку, в том числе с помощью акций протеста. Стороны обсудили проблемы, которые есть сегодня в профсоюзном движении двух стран, пути укрепления профсоюзного движения, а также вопросы активизации дальнейшего сотрудничества двух профсоюзов. Профцентры договорились проводить постоянную координацию своей деятельности, организовывая регулярные — не реже одного раза в год — встречи на уровне руководителей организаций поочередно в Беларуси и Польше. «Контакты с польской «Солидарностью» начались давно, с момента возникновения в Беларуси независимых профсоюзов, еще в 90-е, - отметил Александр Ярошук. Подписанием этого документа мы подводим итоги того, что было сделано за последние 15 лет в нашем сотрудничестве». «Это декларация взаимной поддержки двух профсоюзов, договор о сотрудничестве двух равноправных партнерских организаций», - поддержал своего коллегу Януш Снядек. На сегодняшний день профсоюз «Солидарность» представляет интересы 700 тысяч польских трудящихся, занятых в 16 отраслях хозяйства страны.
КАМЮНІКЕ
11-12 студзеня 2007, Мінск, Беларусь
Па запрашэнню Беларускага Кангрэса Дэмакратычных Прафсаюзаў (БКДП) дэлегацыя Незалежнага Самакіруючагася Прафсаюза “Салідарнасць” на чале з яго Прэзідэнтам Янушам Снядэкам з 11 па 12 студзеня 2007 года знаходзілася ў Рэспубліцы Беларусь з афіцыйным візітам. У межах візіту былі праведзены двухбаковыя перамовы аб далейшым развіцці супрацоўніцтва паміж НСЗЗ “Салідарнасць” і БКДП. Чальцы дэлегацыі сустрэліся з прафсаюзнымі актывістамі БКДП.
Падчас візіту бакі абмеркавалі актуальныя праблемы і выклікі, якія маюць месца ў сучасным міжнародным прафсаюзным руху, шляхі умацавання прафсаюзнага руху дзеля найбольш эфектыўнай і дзейснай абароны законных правоў і інтарэсаў працоўных, а таксама пытанні актывізацыі і далейшага развіцця супрацоўніцтва паміж БКДП і НСЗЗ “Салідарнасць”.
ДЭКЛАРАЦЫЯ
аб супрацоўніцтве паміж Незалежным Самакіруючымся Прафсаюзам “Салідарнасць” (Польшча) і Беларускім Кангрэсам Дэмакратычных Прафсаюзаў
(БКДП).
Усведамляючы неабходнасць прыняцця сумесных намаганняў для абмежавання негатыўнага уплыву глабалізацыі на сродкі працы, супрацьстаяння парушэнням правоў прафсаюзаў і умяшальніцтву ўладаў у іх дейнасць, кіруючыся агульным імкненнем садзейнічаць умацаванню таварыскіх адносін і супрацоўніцтва паміж прафсаюзнымі арганізацыямі абодвух прафцэнтраў на падставе адзінства мэтаў, БКДП і НСЗЗ “Салідарнасць” дамовіліся аб ніжэйпамянёным:
1.Абедзьве арганізацыі будуць садзейнічаць умацаванню аўтарытэту сваіх прафсаюзаў на міжнароднай арэне і аказваць садзейнічанне ў распаўсюджванні аб’ектыўнай інфармацыі аб іх дзейнасці сярод нацыянальных і міжнародных прафсаюзных арганізацый. Аказваць садзейнічанне адзін аднаму ва ўсталяванні і развіцці кантактаў і супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі і нацыянальнымі прафцэнтрамі другіх краін і аказваць узаемную салідарную падтрымку ў межах міжнародных форумаў;
2. Ствараць спрыяльныя ўмовы для ўсебаковага супрацоўніўтва паміж арганізацыямі БКДП і НСЗЗ “Салідарнасць”, абменьвацца вопытам і садзейнічаць адзін аднаму ў справе абароны сацыяльных і эканамічных правоў і інтарэсаў працоўных шляхам правядзення сумесных канферэнцый, семінараў і ўдзелу ў мерапрыемствах, якія ладзяцца другімі арганізацыямі па праблемах прафсаюзнага жыцця, якія цікавяць абодва бакі і якія акрэслены мэтамі статутаў;
3. Бакі будуць і надалей у сваіх узаемаадносінах няўхільна кіравацца прынцыпам прафсаюзнай салідарнасці. Усімі магчымымі сіламі і сродкамі абодва прафсаюзы і іх чальцы будуць аказваць адзін аднаму ў неабходных, адэкватных сітуацыі, формах і аб’ёмах, узаемную дапамогу і падтрымку, уключаючы правядзенне рознага роду акцый пратэсту, якія праводзяцца ў абарону правоў працоўных і прафсаюзаў.
4. Ажыццяўляць на пастаяннай аснове абмен інфармацыяй аб прафсаюзнай дзейнасці шляхам абмена прафсаюзнымі газетамі, журналамі, інфармацыйнымі бюлетэнямі і іншымі матэрыяламі, садзейнічаць развіццю прафсаюзных сродкаў масавай інфармацыі.
5. Асаблівую ўвагу бакі сканцэнтруюць на вырашэнні праблем, якія непасрэдна кранаюць інтарэсы чальцоў прафсаюзаў, усіх працоўных нашых краін-суседзяў. У іх ліку: праблемы занятасці, сітуацыя на рынку працы, міграцыя рабочай сілы. У адпаведнасці з сваімі магчымасцямі прафсаюзы будуць спрабаваць звесці да мінімуму неспрыяльныя наступствы гэтых працэсаў, імкнуцца да фарміравання цывілізаваных падыходаў у сферы занятасці, забяспячэнню абароны законных правоў і інтарэсаў сваіх чальцоў, якія выязжаюць на працу ў суседнюю краіну.
6. НСЗЗ “Салідарнасць” і БКДП дамаўляюццца на ўсіх наступных этапах свайго існавання праводзіць пастаянную каардынацыю сваёй дзейнасці. Прафсаюзы будуць ажыццяўляць рэгулярныя, не радзей аднаго раза ў год, сустрэчы на ўзроўні кіраўнікоў арганізацый па чарзе ў адной і другой краіне. На гэтых сустрэчах бакі будуць падводзіць вынікі сумеснага супрацоўніцтва, акрэсліваць ягоныя прыярытэтныя напрамкі на наступны перыяд з ўлікам мэтаў і задач, якія стаяць перад прафсаюзамі.
Для выканання сапраўднай Дэкларацыі бакі дамовіліся даручыць аддзелам міжнароднага супрацоўніцтва на падставе дасягнутых дамоўленасцяў сумесна распрацаваць адпаведны план актывізацыі супрацоўніцтва паміж БКДП і НСЗЗ “Салідарнасць” і ажыццяўляць кантроль за яго выкананнем.
Сапраўдная Дэкларацыя складзена ў двух экземплярах на беларускай і польскай мове і ўступае ў сілу з дня падпісання. Кожнаму боку перадаецца па аднаму экземпляру тэкста Дэкларацыі.
Ад імя Беларускага КангрэсаАд імя Незалежнага Самакіруючагася
Дэмакратычных Прафсаюзаў (БКДП)Прафсаюза “Салідарнасць” (Польшча)
Аляксандр ЯрашукЯнуш Снядэк
СтаршыняПрэзідэнт
12.01.2007 |
| ![]() |