БЕЛАРУСЫ ПЕЦЯРБУРГА РЫХТУЮЦЬ ПІКЕТ У ПАДТРЫМКУ РАБОЧЫХ МІКАШЭВІЧ
Працаўнікі «Граніта» трэці месяц дабіваюцца стварэння незалежнага прафсаюза. nn.by
«Сябры, нашаму земляку Алегу Стахаевічу і яго калегам вельмі патрэбна наша падтрымка, — піша ініцыятар пікета Ігар Станкевіч. — Алег Стахаевіч стаў вядомы на ўсю краіну і за яе межамі пасля таго, як у канцы снежня пад яго кіраўніцтвам за 200 кіроўцаў кар’ерных самазвалаў „БелАЗ“ напісалі заявы аб выхадзе з дзеючага на прадпрыемстве лукашэнкаўскага прафсаюза і стварылі арганізацыю Беларускага незалежнага прафсаюза. Працаўнікам надакучыла хамства начальнікаў і нізкія заробкі».
Станкевіч называе мікашэвіцкіх кіроўцаў «новай генерацыяй беларускіх працоўных».
Беларускія, еўрапейскія і расійскія прафсаюзы заявілі аб падтрымцы рабочых і, у прыватнасці, тэрмінова звольненых Алега Стахаевича і Людмілы Ліцвінка.
Станкевіч расказвае, што на днях Стахаевіч пабываў у Піцеры і ён асабіста з ім пазнаёміўся. Пад уражаннем ад гэтай сустрэчы ён і вырашыў арганізаваць пікет.
Піцерцы таксама распачынаюць збор сродкаў у дапамогу Стахаевічу і Ліцвінцы.
14.03.2012 |
| ![]() |