СЯРГЕЙ АНТУСЕВІЧ: УЛАДЫ ЗА КОШТ БЕСПРАЦОЎНЫХ ЗБІРАЮЦЦА ВЫРАШАЦЬ ПРАБЛЕМЫ

У Беларусі каля 445 тысяч чалавек працаздольнага насельніцтва нідзе не працуюць. Гэтыя людзі не ўносяць ніякага ўкладу ў развіццё эканомікі і пры гэтым карыстаюцца сацыяльнымі выгодамі. Пра гэта на днях заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч. Выхад з гэтай сітуацыі ён знайшоў вельмі парадаксальны. "Сітуацыю трэба выпраўляць. Адзін са спосабаў – увядзенне падатку з непрацуючых", – заявіў Мясніковіч. Паводле намесніка старшыні «Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў» Сяргея Антусевіча, ўлады за кошт беспрацоўных збіраюцца вырашаць праблемы ў эканоміцы.http://www.racyja.com
– Замест таго, каб вырашаць праблему безпрацоўя, самае простае гэта такія абсалютна савецкія захады, якія іначай як трагедыяй і фарсам назваць не магчыма. Таму што калі ў эканоміцы такія праблемы знаходзіць дадатковыя крыніцы фінансавання проста безадказная палітыка з боку ўрада, з боку прэм'ер-міністра.
Пра барацьбу з дармаедствам розныя афіцыйныя асобы казалі неаднаразова. "Як рэагаваць у рынкавых умовах, пакуль яшчэ не ведаю, але абавязкова спытаем кожнага беспрацоўнага, чаму ён не працуе", – адзначаў, у прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік урада, у сваю чаргу, заяўляў, што «многія з гэтых так званых непрацуючых» працуюць неафіцыйна: пры гэтым не плацяць падаходнага падатку і не робяць адлічэнняў у пенсійны фонд. Для таго, каб чалавек пачаў працаваць, трэба забяспечыць яго новай, запатрабаванай прафесіяй, і прапанаваць годную зарплату", – кажа лідар прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці Генадзь Фядыніч.

15.07.2013 |
| ![]() |
ТОП НОВОСТИ