Свята мужнасці

Юбілей Беларускага Кангрэса дэмакратычных прафесійных звязаў у "Аб'ектыве" тэлеканала Белсат. http://belsat.eu
20 гадоў адстойвання правоў і годнасці працоўных. Святочная імпрэза сабрала ў Менску актывістаў і лідараў цэлага шэрагу арганізацыяў з усяе краіны.
Кожны з прысутных – сапраўдны прыклад мужнасці, перакананы старшыня Беларускага Кангрэса дэмакратычных прафзвязаў АЛЯКСАНДР ЯРАШУК:
«Для беларускага працоўнага стаць сябрам незалежнага прафзвязу – гэта азначае валодаць вялікай грамадзянскай мужнасцю. Бо набывае ён няшмат, а атрымлівае цэлы шлейф усялякіх праблемаў».
Беларускі Кангрэс дэмакратычных прафесійных звязаў лучыць разам актывістаў Беларускага незалежнага прафзвязу, Прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці, а таксама Беларускага свабоднага прафзвязу і Свабоднага прафесійнага звязу металістаў– агулам прыблізна 10 тысяч асобаў. Галадоўкі, арышты, звальненні, штрафы, пагрозы ды шантаж – няпоўны пералік перашкодаў, з якімі актывісты суполак сутыкаюцца штодня. Аднак, не зважаючы на ціск і рэпрэсіі, айчынныя незалежныя прафзвязы ўсцяж працягваюць дамагацца ад уладаў сацыяльнай справядлівасці для ўсіх працаўнікоў краіны. Нярэдка гісторыі супрацьстаяння на айчынных прадпрыемствах, як, да прыкладу, на мікашэвіцкім «Граніце», атрымліваюць і міжнародны розгалас: у падтрыманне беларускіх паплечнікаў не аднойчы выказваліся Міжнародная арганізацыя працы, канфедэрацыі прафзвязаў Еўропы ды Расеі і нават прафсаюзы з далёкай Венесуэлы.
10.12.2013 |
| ![]() |
ТОП НОВОСТИ