Беларускі ўрад бліжэйшым часам вызначыць умовы продажу “Гродна Азоту”

Савет міністраў прыняў адпаведную пастанову, якая вызначыць, якім чынам будуць прадавацца акцыі флагмана беларускай хімічнай вытворчасці. Намеснік старшыні Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Сяргей Антусевіч адзначае, што ў прыватызацыі прадпрыемства нічога дрэнняга няма, бо „Гродна Азот” патрабуе прыцягнення значных інвестыцый для мадэрнізацыі: http://www.racyja.com
- Аднак ёсць моманты, якія не могуць не хваляваць, бо зараз актыўна прасоўваюцца мадэлі такіх працоўных адносінаў, як аўтсорсінг. Прафсаюзы па ўсім свеце з гэтым змагаюцца. Мы разумеем, да чаго гэта можа прывесці і навошта гэта робіцца. А робіцца дзеля таго, каб частку асноўных фондаў гэтага прадпрыемства вывесці за яго межы – такім чынам, зменшыць яго кошт і магчымы продаж пакета акцый.
Размовы пра прыватызацыю гарадзенскага „Азоту” вядуцца яшчэ з сярэдзіны 90-х гадоў мінулага стагоддзя. Амаль 100 адсоткаў акцый прадпрыемства належаць дзяржаве.
Размовы пра прыватызацыю гарадзенскага „Азоту” вядуцца яшчэ з сярэдзіны 90-х гадоў мінулага стагоддзя. Амаль 100 адсоткаў акцый прадпрыемства належаць дзяржаве.
20.01.2014 |
| ![]() |
ТОП НОВОСТИ