Мы патрабуем разам з вамі захавання міру!

Рада БКДП прыняла зварот да прафсаюзаў Федэрацыі прафсаюзаў Украіны (ФПУ) і Канфедэрацыі свабодных прафсаюзаў Украіны (КСПУ).
Зварот
да сябраў прафсаюзаў, якія ўваходзяць у склад прафсаюзаў Федэрацыі прафсаюзаў Украіны (ФПУ) і Канфедэрацыю свабодных прафсаюзаў Украіны (КСПУ)

Дарагія сябры, браты і сестры!
З трывогай і заклапочанасцю, з болем у сэрцы ўспрымаем мы, сябры незалежных прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Беларускі Кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) падзеі, што маюць месца апошнім часам у братняй Украіне. Наша гісторыя, гісторыя нашых краін і народаў пераплецена такімі шматлікімі ніцямі агульных спраў і лёсаў, што цяжка знайсці ў свеце болей блізкіх, болей родных адзін аднаму людзей.
Цяжка асэнсаваць драматычныя выпрабаванні, якія выпалі на працалюбівы народ Украіны і леглі на плечы працоўных вашай краіны і сябраў вашых прафсаюзаў. Яны цалкам застаюцца на адказназнасці ўлады, ляжаць плямай, якую не смыць, на палітыках, што забыліся на сумленне і сорам, адбудавалі пачварную алігархічную сістэму ўлады ў вашай краіне. На працягу двух дзесяцігоддзяў гэта нечалавечая сістэма прыводзіла да нябачанага абагачэння купкі алігархаў і рабіла абяздоленымі і жабракамі працоўных Украіны.
Украінскі народ, які паўстаў, рашуча выказаўся праз Майдан аб карэнным змяненні сістэмы ўлады, запатрабаваў ад палітыкаў, каб інтарэсы простага чалавека, інтарэсы працоўных сталі асновай і сапраўдным прыярытэтам палітыкі дзяржавы і ўсіх структур кіравання. Мы, як ніхто іншы, разумеем і падзяляем вашы патрабаванні і спадзяванні, паколькі ў сваей краіне маем такую самую недэмакратычную аўтарытарную сістэму ўлады. Уладу, якая заклапочана толькі ўласным захаваннем і ўзбагачэннем і ўспрымае беларускіх працоўных як пакорлівых рабоў.
Паважаныя калегі!
Сябры пазнаюцца ў бядзе. У гэты лесавызначальны для Украіны час мы заяўляем – мы з вамі! Вы можаце нязменна разлічваць на салідарную падтрымку беларускіх рабочых як на падтрымку сваіх самых блізкіх братоў па духу і па крыві. Мы выступаем за цэласнасць Украіны, за тое, каб у вашай краіне не гучалі стрэлы, не лілася кроў. І нам, беларусам, і вам, украінцам, добра вядома, што няма большай трагедыі, большай несправядлівасці, чым вайна.
Асабліва калі гэта вайна паміж такімі блізкімі краінамі як Украіна і Расія. У яе адмаўляецца верыць розум, не хоча ўспрымаць сэрца. Мы шчыра перажываем за вас, працоўных Украіны, мы трывожымся за працоўных братняй Расіі – не павінна здарыцца непапраўнага. Мы патрабуем разам з вамі – няхай палітыкі вырашаюць праблемы міждзяржаўных адносінаў за сталом перамоў, а не на полі боя. Таму што няма на зямлі краін, якія больш чым Расія, Украіна і Беларусь выпакутавалі мір на сваей зямлі. І няма большага блюзнерства, большай бязглуздзіцы, чым братазабойная вайна паміж нашымі народамі, паміж Расіяй і Украінай.
Рабочаму чалавеку ва Украіне і ў Расіі, у любым кутку планеты не патрэбна вайна! Мы патрабуем разам з вамі захавання міру!
Прынята Радай БКДП 20 сакавіка 2014 года

20.03.2014 |
| ![]() |
ТОП НОВОСТИ