Спыніце дыскрымінацыю!

Беларуски незалежны прафсаюз прыняў заяву у падтрымку работнікаў Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў, якія 25 сакавіка абвясцілі трохдзённую папераджальную галадоўку.http://belnp.org
Заява Беларускага Незалежнага прафсаюза
Беларускі Незалежны прафсаюз падтрымлівае ўсе вылучаныя патрабаванні работнікаў Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў, якія 25 сакавіка абвясцілі трохдзённую папераджальную галадоўку.
Прычынай галадоўкі работнікаў бабруйскага завода стала дыскрымінацыя сябраў Свабоднага прафсаюзу. Яшчэ ў студзені, яго старшыня Міхаіл Кавалькоў запатрабаваў у адміністрацыі спыніць пераслед актывістаў (некаторыя з іх былі звольненыя) і ўступіць у перамовы з прафсаюзнай пярвічкай для выпрацоўкі і заключэння калектыўнага дагавора. Прафсаюз неаднаразова папярэджваў, што калі гэтыя патрабаванні выкананыя не будуць, то ён абвесціць галадоўку.
Раніцай 25 сакавіка пяць сябраў Свабоднага прафсаюза Беларускага (СПБ) Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў абвясцілі папераджальную галадоўку.
Мы, Беларускі Незалежны прафсаюз патрабуе ад адміністрацыі завода і яго дырэктара Аграновіча А.Г. спыніць дыскрымінацыйныя дзеянні адносна Свабоднага прафсаюза Беларускага, пачаць перамовы з пратэстуючым актывам завода.
Памятайце, тысячы сябраў нашага прафсаюзу назіраюць за падзеямі ў Бабруйску. Мы выказваем поўную салідарнасць з нашымі братамі і сестрамі!
Выканаўчае бюро БНП

24.03.2014 |
| ![]() |
ТОП НОВОСТИ