Аляксандар Ярашук: «Бабруйскія галадоўнікі ратуюць гонар і годнасьць працоўнай клясы Беларусі»

11 лістапада ў Бабруйск падтрымаць сяброў Свабоднага прафсаюзу Беларускага, якія трымаюць галадоўку пратэсту, прыехаў старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук.http://www.svaboda.org
З галадоўнікамі ён сустрэўся на плошчы Леніна. У інтэрвію Свабодзе прафсаюзны лідэр заявіў, што ўдзельнікі акцыі пратэсту — эліта працоўнай клясы Беларусі:
«Яны бароняць і ратуюць гонар і годнасьць працоўных. Сваім учынкам яны сьведчаць, што працоўныя Беларусі не такія пакорлівыя, як іх прызвычаіліся выстаўляць чыноўнікі. Працаўнікі здольныя на публічны пратэст. Я перакананы, што колькасьць здольных пратэставаць, бараніць свае правы не абмяжоўваецца тымі, хто цяпер галадае ў Бабруйску», — зазначае Аляксандар Ярашук.
Разам з тым суразмоўца Свабоды адзначыў: «Паколькі ў Беларусі ўлада не дэмакратычная і не гуманная і ёй няма ніякіх спраў да здароўя людзей, то галадоўку варта, на ягоную думку, спыніць і не ствараць праблемаў для свайго здароўя. Яны ўжо даказалі ўсё ўсім сваім учынкам, да якога іх ніхто не падштурхоўваў. Яны самі вырашылі і самі ажыцьцявілі свой пратэст».

11.11.2014 |
| ![]() |
ТОП НОВОСТИ