Сяргей Антусевіч пра падатак на «дармаедаў»: Дзяржава робіць неадэкватныя крокі

У «Размове Мацкевіча» – намеснік старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Сяргей Антусевіч, які выказваецца пра дэкрэт N 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства».
«Гэты дакумент яшчэ раз сведчыць пра тое, што ў тых кроках, якія робіць дзяржава, няма адэкватнасці. Па-першае, гэта робіцца замест таго, каб займацца эканамічнымі праблемамі – крызісам, які ёсць. Стварайце працоўныя месцы, рабіце пэўныя праграмы! Бо на прадпрыемствах ідуць вялікія скарачэнні», – заявіў у эфіры праграмы «Размова Мацкевіча» Сяргей Антусевіч.
14.04.2015 |
| ![]() |
ТОП НОВОСТИ