Чаму незалежным прафсаюзам забараняюць першамайскія мітынгі ?

У апошні дзень красавіка пагаворым пра першы дзень траўня. А дакладней – пра тое з якім настроем даводзіцца беларускім працаўнікам сустракаць Дзень міжнароднай салідарнасці працаўнікоў.
З працай, аднак, у нашай краіне цяжкавата – і гэта мякка кажучы. Тут нават і не ведаеш, за якую бяду ўхапіцца, каб іншая не выскачыла. Эканамічны крызіс, які, урэшце, прызнае нават Лукашэнка. Скарачэнне на прадпрыемствах і ўласна спыненне канвеераў на гэтых вытворчасцях. І, нарэшце, паляванне на дармаедаў, дзе ў ролі паляўнічых, як цвердзяць некаторыя асабліва смелыя, выступаюць самыя сапраўдныя дармаеды. Сюды ж і забарона першамайскіх мітынгаў і дэманстрацыяў, незалежных ад уладаў і крытычных да гэтых уладаў.
Госць «Гарачага каментара» – прадстаўнік Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Сяргей Антусевіч. Паводле яго, на планаваным мітынгу дзеячы незалежных прафсаюзаў меліся гаварыць пра існыя праблемы працаўнікоў ды «бязглуздыя дэкрэты» беларускай улады.
«1 траўня – гэта Міжнародны дзень салідарнасці працоўных. Гэта дзень шчодра паліты крывёю рабочых, якія змагаліся больш за 100 гадоў таму за 8-гадзінны працоўны дзень, а потым за годную працу і заробак. Тое, што ў Беларусі сёння гэтай годнай працы няма, тое, што сёння пры скарачэнні працоўнага тыдня, скарачэнні колькасці працоўных дзяржава займаецца змаганнем яшчэ і з «дармаедствам», – гэта як мінімум нелагічна, а з іншага пункту гледжання – гэта проста цынічна», – падкрэсліў спадар Антусевіч.
04.05.2015 |
| ![]() |
ТОП НОВОСТИ