Аляксандр Ярашук: 2/3 заробку падчас прастою – як укол цяжкахворым: праблемы не здымае

Лідар Беларускага кангрэсу ў размове з «Белсатам» сцвярджае, што ў беларускай прамысловасці няма будучыні.
Адзін з прамысловых гігантаў – завод «Атлант» – спыніў сваю працу. Якая сітуацыя складваецца на прамысловым рынку Беларусі, аналізуем разам з лідарам Беларускага кангрэсу прафсаюзаў Аляксандрам Ярашуком.
Аляксандр Ярашук: Сітуацыя на «Атланце» не першы і, хачу запэўніць, не апошні падобны выпадак у Беларусі. Усё гэта наступствы вострага сацыяльна-эканамічнага крызісу. Нашы ўлады ўвесь час сцвярджаюць, што вінаватая ва ўсім Расея і сусветны эканамічны крызіс. А мы дадаем, што яшчэ больш вінаватыя беларускія ўлады, якія, уласна кажучы, і давялі сітуацыю да гэтага стану. Наша прадукцыя не знаходзіць сабе месца на рынку па прычыне сваёй неканкурэнтаздольнасці. А калі з’явіліся праблемы на расейскім рынку, калі ён не стаў прымаць у ранейшых аб’ёмах беларускую прадукцыю – праблемы нашай унутранай эканамічнай палітыкі абвастрыліся да такога стану, што МАЗ працаваў па скарочаным графіку, і МТЗ, і «Гомсельмаш», і цэлы шэраг прадпрыемстваў. І тое ж самае адбываецца з «Атлантам». Запэўніваю вас: хутка мы пачуем назвы новых прадпрыемстваў.
«Белсат»: Якія ў такім выпадку можна даць прагнозы для беларускай эканомікі і прамысловасці?
Аляксандр Ярашук: Я б сказаў, што вельмі несуцяшальныя. Таму што мы толькі на самым пачатку ўцягвання ў сацыяльна-эканамічны крызіс, які з’яўляецца вынікам банкруцтва эканамічнай палітыкі і эканамічнага курсу, які ўжо доўжыцца цэлых дваццаць гадоў. Паколькі размова ідзе толькі пра спадзяванні беларускіх уладаў, што вось-вось раптам ажыве расейскі рынак. Гэта што – стратэгія? А калі расейскі рынак не ажыве? А калі ажыве і не запатрабуе беларускай прадукцыі? А мы можам меркаваць і так. Лядоўня таго ж «Атланту» каштуе столькі ж, колькі «Bosch». Пры тым, што якасць беларускіх лядоўняў, напэўна, усё ж такі больш дрэнная. На вялікі жаль. Тое ж тычацца і трактароў, і грузавых аўтамабіляў, і камбайнаў, і ўсяго астатняга. Таму мы можам казаць, што няма будучыні ў беларускай прамысловасці.
«Белсат»: Працаўнікі падчас прастою атрымліваюць 2/3 ад свайго заробку. Ці такія захады дапамогуць палепшыць сітуацыю? Ці можа варта зрабіць нешта яшчэ?
Аляксандр Ярашук: Аляксандр Ярашук: Тое, што яны атрымоўваюць 2/3 заробку, – з аднаго боку, быццам нядрэнна. Але насамрэч гэта дапамагае, як укол цяжкахворым. Ён не здымае праблемы. Калі яны працуюць і вырабляюць ці то лядоўні, ці то трактары, і потым іх гоняць на склад, працаўнікі проста праядаюць вось гэтыя абаротныя сродкі. Гэта робіць яшчэ больш пагрозлівай перспектыву для гэтых прадпрыемстваў і эканомікі наагул.

27.05.2015 |
| ![]() |
ТОП НОВОСТИ