>Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов (БКДП)
Ассоциация профсоюзов
БЕЛОРУССКИЙ КОНГРЕСС
ДЕМОКРАТИЧЕСКИХ ПРОФСОЮЗОВ


>Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов (БКДП)
Белорусский независимый профсоюз (БНП) Свободный профсоюз металлистов (СПМ)
Свободный профсоюз Белорусский (СПБ) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП)
>БКДП-ЧЛЕН МЕЖДУНАРОДНОЙ КОНФЕДЕРАЦИИ ПРОФСОЮЗОВ (МКП)

БКДП-ЧЛЕН МЕЖДУНАРОДНОЙ КОНФЕДЕРАЦИИ ПРОФСОЮЗОВ (МКП)
   


Абвал прыбыткаў выклікаў рабочыя страйкі


Абвал прыбыткаў выклікаў рабочыя страйкі
На 6 % зменшыліся рэальныя прыбыткі насельніцтва ў мінулым годзе, у параўнанні з 2014-м. А ў намінальным значэнні – то бок у рублях – нават крыху павялічыліся. Гэта паводле версіі Нацыянальнага статыстычнага камітэту. Але рэчаіснасць адмаўляецца падладжвацца пад афіцыйныя лічбы. Падзенне рублёвых прыбыткаў у разы пачынае выклікаць стыхійныя пратэсты на прадпрыемствах.http://belsat.eu/

Некалі – за тысячу долараў, потым – за 400, а цяпер дзе-нідзе і ўвогуле 150. Гэтак змяніліся заробкі будаўнікоў за апошнія ты гады.
 
Паводле інтэрнэт-парталу Onliber.by, сёння змяншэнне заробкаў справакавала стыхійны страйк на Менскім домабудаўнічым камбінаце (ДБК). Каля сотні яго работнікаў спынілі працу, праўда, праз 40 хвілінаў – вярнуліся на месцы, атрымаўшы ад кіраўніцтва абяцанне правесці неўзабаве з імі сустрэчу.
 
«Летась я менш за 7 млн не зарабляў. Цяпер заробак на вытворчасці – каля 3-х млн. У людзей – семʼі. Як пражыць на такія грошы», – пытаецца працаўнік менскага ДБК.
Кіраўніцтва кампаніі аператыўна даць каментар адмовілася.
 
Прадстаўнікі афіцыйных прафсаюзаў тлумачаць падзенне заробкаў тым, што домабудаўнічы камбінат ня можа загрузіць людзей працаю – праз нястачу замоваў. Перамовы з ініцыятыўнаю групаю страйкоўцаў працягваюцца. Рабочыя іншага будтрэсту распавядаюць, што ў іх працы хапае, але расцэнкі аплаты знізілі на 15 %.
 
«Натуральна, ніжэй, яно – паўсюль ніжэй апусцілася, дык і ў нас ніжэй апусцілася, але не настолькі, каб скардзіцца ўжо», – апісвае сітуацыю працаўнік будтрэсту.
Між тым, пакуль афіцыйныя медыі агучваюць афіцыйныя паказнікі вельмі плаўнага рэальнага зніжэння прыбыткаў, іх працаўнікі ўжо бунтуюць супраць нізкіх заробкаў. Сёння гукааператар Белтэлерадыёкампаніі абвясціў галадоўку – да развязання пытання з ганарарам.
 
Наколькі ад падзення заробкаў сёлета цярпяць беларусы іншых прафесіяў, мы спыталіся ў жыхароў Менску.
 
«У мяне заробак 2,2 млн рублёў «чыстымі». Сёння я аддала за камунальныя паслугі 600 тыс. рублёў», – кажа жанчына.
Іншая распавядае, што ў яе заробак упаў удвая.
 
Афіцыйная статыстыка цвердзіць, што летась рэальныя прыбыткі беларусаў, з улікам пенсіяў і стыпендыяў, знізіліся менш як на 6 % у параўнанні з 2014 годам. Паводле падліку нашага тэлеканалу, з папраўкаю на 13-адсоткавую інфляцыю гэта – 4 млн 883 тыс. рублёў. У пераліку на сярэднегадавы абменны курс – $ 308 – утрая менш за абяцанае на мінулых выбарах.
 
Старшыня Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук, аднак, падкрэслівае, што гэтае абяцанне пры існай эканамічнай сістэме было падманлівым ад пачатку.
 
«Пры такой палітыцы, мы насамрэч, можам апынуца ў жабрацкім стане. І, як мне падаецца, усё роўна ўграмадзтве спеюць адпаведныя настроі – настроі на перамены», – адзначае Аляксандр Ярашук.
Пакуль абвальнае зніжэнне заробкаў як вынік няпоўнай занятасці распаўсюджваецца на рэгіёны. За студзень працаўнікам «Берасцесельмашу» заплацілі толькі за 6 працоўных дзён.

Рэпартаж тэлеканала "Белсат" на YouTube:https://www.youtube.com/watch?v=Oh8vSbKKQjc



19.02.2016




   |   версия для печати


ТОП НОВОСТИ

   Все новости »


Б Л О Г
АЛЕКСАНДРА
ЯРОШУКА
Личное мнение профсоюзного лидера
Читать блог »
Блог Александра Ярошука


Всемирный день борьбы за достойный труд









Белорусский независимый профсоюз (БНП)
Свободный профсоюз - Полоцк
Свободный профсоюз металлистов
Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП)
Mojazarplata.by








Белорусский независимый профсоюз (БНП) Белорусский независимый профсоюз (БНП) Свободный профсоюз металлистов (СПМ) Свободный профсоюз металлистов (СПМ) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП) Свободный профсоюз Белорусский (СПБ) Свободный профсоюз Белорусский (СПБ)




Главная  |  Визитная карточка БКДП  |  Архив новостей  |  Фотоархив   |    Контакты

Все права защищены. При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
© 2002-2020 | Ассоциация профсоюзов «Белорусский конгресс демократических профсоюзов» (АП БКДП) | bkdp.org
  Республика Беларусь, г.Минск,
ул.Серафимовича, 11, ком. 405а
E-mail:
Т.ф. +375 (17) 318-31-99

CMS Status-X