Мы перамаглі разам 25 гадоў таму, мы пераможам і сёння!

Сёння спаўняецца 25 гадоў з дня масавых выступаў рабочых горада Мінска. Падзеі тых дзён, калі вуліцы і плошчы беларускай сталіцы ператварыліся ў бурлівы вір перапоўненых рашучасці адстаяць свае правы і інтарэсы, сваю чалавечую годнасць рабочых, назаўжды ўвайшло ў гісторыю рабочага руху Беларусі.
ЗАЯВА
Выканкама АП «Беларускі Кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў»
Выканкама АП «Беларускі Кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў»
Сёння спаўняецца 25 гадоў з дня масавых выступаў рабочых горада Мінска. Падзеі тых дзён, калі вуліцы і плошчы беларускай сталіцы ператварыліся ў бурлівы вір перапоўненых рашучасці адстаяць свае правы і інтарэсы, сваю чалавечую годнасць рабочых, назаўжды ўвайшло ў гісторыю рабочага руху Беларусі. Гэтыя падзеі шмат у чым прадвызначылі лёс Савецкага Саюза і карэнным чынам памянялі ўяўленне пра Беларусь і беларусаў як пра людзей, здольных на яркія, запамінальныя справы і ўчынкі ў імя ўласнай свабоды і сваёй будучыні.
Памяць зноў і зноў вяртае нас да тых славутых красавіцкіх дзён чвэрцьвекавой даўнасці. Яны з'яўляюцца прадметам гонару за беларускіх рабочых, за іх слаўнае мінулае. У іх мы бачым для сучаснага працоўнага руху крыніцу моцы, натхнення і аптымізму ў барацьбе з аўтарытарным беларускім рэжымам, які адабраў у працоўных асноўныя правы і свабоды, і які імкнецца ператварыць рабочага ў маўклівага і пакорлівага раба.
Можна не сумнявацца, што цяперашняе пакаленне беларускіх працоўных будзе годным сваіх папярэднікаў, сваіх бацькоў, і здольна здзейсніць тое ж, што яны зрабілі 25 гадоў таму. Мы верым, што доўгачаканыя перамены ў краіне не за гарамі, і вырашальнае слова ў падзенні рэжыму, здабыцці свабоды і дэмакратыі будзе належаць працоўнаму класу.
Мы перамаглі разам 25 гадоў таму, мы пераможам і сёння!
04 красавіка 2016 года
г.Мінск



Фото
04.04.2016 |
| ![]() |
ТОП НОВОСТИ