Мы верым у беларускіх працоўных!

“Мы верым у беларускіх працоўных, верым у іх здольнасць у гэты лёсавызначальны час ізноў прадэманстраваць свае лепшыя якасці і рысы - арганізаванасць, згуртаванасць, адзінства, салідарнасць і ўпісаць яшчэ адну яркую старонку ў гісторыю рабочага руху краіны”, -- гаворыцца ў рэзалюцыі, прянятай удзельнікамі арганізаванага БКДП круглага стала, прысвечанага 25-годдзю масавых выступаў беларускіх працоўных.
Рэзалюцыя
удзельнікаў Круглага стала, прысвечанага 25-годдзю масавых выступаў беларускіх працоўных
удзельнікаў Круглага стала, прысвечанага 25-годдзю масавых выступаў беларускіх працоўных
Мы, удзельнікі Круглага стала адзначаем, што масавыя выступы чвэрць стагоддзя таму беларускіх працоўных сталі яркай старонкай і назаўжды ўвойдуць у гісторыю рабочага руху Беларусі. Дзясяткі тысяч працоўных, якія выйшлі для абароны сваіх правоў на вуліцы і плошчы Менска і іншых прамысловых гарадоў нашай краіны, аказалі прамы ўплыў на далейшы лёс Савецкага Саюза, з'явіліся важным фактарам набыцця Беларуссю незалежнасці.
Менавіта таму падзеі 25-гадовай даўніны будуць прадметам непераходзячай гонару для беларускіх працоўных, прыкладам таго, што яны могуць дасягнуць сваёй мэты толькі тады, калі змагаюцца за свае правы і выступаюць разам арганізаванай і згуртаванай сілай. Гэты унікальны вопыт барацьбы і дасягненні перамогі асабліва важны сёння, ва ўмовах, калі кіруючы аўтарытарны рэжым пазбавіў беларускіх працоўных заваяваных правоў і свабод, імкнучыся ператварыць іх у пакорлівых і бязмоўных рабоў, у быдла.
Можна на час затармазіць ход гістарычнага працэсу, але яшчэ нікому не ўдавалася павярнуць яго назад. Мы заяўляем, што цяперашні палітычны рэжым, які праводзіць антынародную, антирабочую палітыку, не мае будучыні. І не сумняваемся, што вырашальнае слова ў здабыцці народам свабоды скажуць беларускія рабочыя. Яны вынеслі свой прысуд чвэрць стагоддзя таму тагачаснай улады, яны зробяць гэта і сёння, забяспечыўшы краіне і беларускаму народу выпакутаваныя дэмакратычныя перамены.
Мы верым у беларускіх працоўных, верым у іх здольнасць у гэты лёсавызначальны час ізноў прадэманстраваць свае лепшыя якасці і рысы - арганізаванасць, згуртаванасць, адзінства, салідарнасць і ўпісаць яшчэ адну яркую старонку ў гісторыю рабочага руху краіны.
Разам мы пераможам!
Жыве Беларусь!



25.04.2016 |
| ![]() |
ТОП НОВОСТИ