Ярашук: За суіцыд слесара – зрабіць прысуд беларускай сістэме

Жахлівую трагедыю ў Бабруйску каментуе старшыня Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук. http://belsat.eu/ Працаўнік павесіўся ў падвале прадпрыемства. Слесар мясцовага заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў здзейсніў апошні крок, калі атрымаў разліковы лісток з мінусавым заробкам. Мужчыне было ўсяго 38 гадоў.
«Напэўна, мы сёння не можам рабіць прысуд для нейкіх канкрэтных асобаў у твары кіраўніцтва прадпрыемства. Хутчэй за ўсё, мы маем права, і я думаю, гэта будзе справядліва, рабіць прысуд сістэме. Сістэме ўлады, палітычнай, сістэме кіравання нашай краінай. Бо, як шмат хто ведае, беларусы ўваходзяць у тройку краінаў з самым высокім узроўнем самагубства. Гэта пра шмат што кажа. Беларусы таксама ўваходзяць у тройку краінаў, дзе больш за ўсіх ужываюць спіртныя напоі. Беларусы зʼяўляюцца адной з тых нацыяў, якая адчувае сябе найбольш нешчаслівай. Напэўна, нават гэтага дастаткова, каб казаць пра тое, што «штосьці няладна ў беларускім каралеўстве», – заявіў у эфіры нашага тэлеканалу Аляксандр Ярашук.
30.09.2016 |
| ![]() |
ТОП НОВОСТИ