Застацца ў жывых... (Видео)

Паводле афіцыйнай статыстыкі, колькасць траўмаў на вытворчасці няўхільна зніжаецца. Але насамрэч за гэтым хаваецца амаль поўнае бяспраўе звычайнага працаўніка перад працадаўцам – дзяржаўным ці недзяржаўным.
Прадстаўнікі Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) разважалі аб гэтым у перадачы БЕЛСАТУ «Форум».

Беспрацоўе. Людзі хапаюцца за любую магчымасць, не маючы досведу, вопыту работы са складанаю тэхнікай. Кепскія ўмовы, эканомія на стварэнні належных бяспечных умоваў працы. У выніку – траўмы і нават смерці.
Але калі такое здараецца, адміністрацыя ўгаворвае (а збольшага прымушае) працаўніка ўзяць віну на сябе. Напісаць, што здарылася гэта падчас абедзеннага перапынку ці пасля працы.
Той, хто пайшоў на такую змову, у выніку застаецца сам-насам са сваёй бядою. Аніякія суды яго не бароняць. Нават у бясспрэчных выпадках даводзіцца гадамі дамагацца кампенсацыі страты працаздольнасці.
Размова ў студыі галоўнаю мэтай мае навучыць працаўнікоў кваліфікавана бараніць свае правы ў сферы аховы працы.

26.10.2016 |
| ![]() |
ТОП НОВОСТИ