Чаму беларусы не хочуць плаціць падатак на дармаедаў?

Старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук на радыё РАЦЫЯ распавядае пра тое, чаму людзі адмаўляюцца плаціць збор на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў. Па звестках Міністэрства па падатках і зборах, збор на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў заплаціў толькі кожны сёмы з тых, каму прыйшло паведамленне. Такім чынам, у бюджэт паступіла ўсяго 3.2 млн. дэнамінаваных рублёў.http://www.racyja.com/
Аляксандр Ярашук: Людзі не хочуць плаціць, бо яны бачаць, што гэты падатак – несправядлівая рэч, якая не палягае ў рэчышчы Канстытуцыі. А Асноўны закон кажа, што праца ў нашай краіне – гэта не абавязак, а права чалавека. Таму Дэкрэт аб дармаедах – прамое парушэнне Канстытуцыі, як бы ўлады гэты дакумент не абгрунтоўвалі. Дарэчы, чалавек, якога дзяржава называе дармаедам, ходзіць у краму, набывае там тавары… Ужо ўдзельнічае ў фінансаванні дзяржаўных выдаткаў. А што датычыцца медыцыны, то ў нас многія паслугі і так ужо сталі платныя. Да таго ж, можна было б купляць нейкія медыцынскія страхоўкі. Таму людзі не хочуць плаціць невядома за што.
РР: Кажуць, што знайшлі пакуль 70 тысяч дармаедаў… Аляксандр Ярашук: Вялікае пытанне, колькі знайшлі на самай справе, бо, калі працуе адміністрацыйны рэсурс, то шмат скажэнняў. Відавочна, што зараз у Беларусі хочуць пераняць вопыт Савецкага Саюза, хаця не ўлічваюць таго, што СССР быў абсалютна закрытай краінай, дзе працаваў інстытут прыпіскі. А як вы адсочыце, колькі з Беларусі з’язджае людзей працаваць за мяжу ў тую ж Расею? Нават афіцыйная статыстыка гэтага не ведае.
РР: Што трэба, каб гэты дэкрэт сапраўды запрацаваў?
Аляксандр Ярашук: Трэба межы пазакрываць з суседнімі краінамі. Дарэчы, падаткавікі ўжо прызнаюць пра памылкі, якія дапускаюцца падчас таго, як дасылаюць “лісты шчасця” дармаедам, але яны і ў будучым непазбежныя. Іншая справа, што мы зараз будзем назіраць, што далей улада будзе рабіць з тымі грамадзянамі, якія адмовіліся плаціць падатак. Здаецца, іх павінны прыцягваць да адміністратыўнай адказнасці – у тым ліку, і да адміністратыўных арыштаў. Менавіта з гэтай нагоды Міжнародная арганізацыя працы ўжо запатрабавала, каб дэкрэт быў прыведзены ў суадноснасць з міжнароднымі нормамі. Таму пабачым, ці будуць прымяняць рэпрэсіі да людзей, якія не плацяць падатак.

15.12.2016 |
| ![]() |
ТОП НОВОСТИ