КСПУ заклікае беларускую ўладу неадкладна спыніць неабгрунтаваны гвалт і вызваліць арыштаваных актывістаў незалежных прафсаюзаў

Старшыня Канфедэрацыі свабодных прафсаюзаў Украіны, дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Міхаіл Валынец даслаў зварот БКДП, у якім выказвае словы салідарнасці з народам Беларусі і заклікае ўлады спыніць неабгрунтаванае насільства супраць пратэстуючых.
Дарагія браты і сёстры!
Ад імя членаў Канфедэрацыі свабодных прафсаюзаў Украіны я хацеў бы выказаць вам нашу салідарную падтрымку ў такі складаны час барацьбы за дэмакратычную будучыню Беларусі, дзе будуць паважацца правы чалавека, у тым ліку працоўныя правы.
Мы ўважліва сочым за мірнымі пратэстамі ў розных гарадах Беларусі з патрабаваннямі сумленных выбараў і захавання правоў чалавека. Мы ўстрывожаныя і абураныя тым, што праваахоўныя органы разагналі мірныя дэманстрацыі, ужыўшы гвалт, электрашокеры, слезацечны газ і гумовыя кулі.
Мы заклікаем беларускую ўладу неадкладна спыніць неабгрунтаваны гвалт і пераслед грамадзянаў, якія патрабуюць свабоднага ажыццяўлення свайго права на свабоднае выказванне меркавання, свабоду думкі і мірных сходаў як і гвалту над журналістамі, якія робяць сваю працу ў рамках мірных пратэстаў. Мы таксама патрабуем неадкладнага вызвалення несправядліва арыштаваных актывістаў, у тым ліку былога старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза (БНП) Мікалая Зіміна і старшыні арганізацыі УМТО Незалежнага прафсаюза гарнякоў Максіма Серады.
Беларуская ўлада павінна чуць голас свайго народа і забяспечваць рэалізацыю асноўных правоў сваіх грамадзян, у тым ліку свабоды слова, свабоды слова, мірных сходаў і асацыяцый. Варта нагадаць, што дэмакратыя і правы чалавека з’яўляюцца асновай для забеспячэння годнай працы і развіцця эканомікі і сацыяльнага свету.
КСПУ заўсёды падтрымлівала барацьбу незалежных прафсаюзаў у Беларусі за дэмакратыю, годную працу і сацыяльную справядлівасць. І сёння мы хочам яшчэ раз запэўніць, што незалежныя прафсаюзы Украіны - з вамі!
З салідарнасцю,
Михайло Волынец
Старшыня Канфедэрацыі Свабодных прафсаюзаў Украіны,
Незалежнага прафсаюза гарнякоў Украіны
13.08.2020 |
| ![]() |
ТОП НОВОСТИ