Блоги (мнения)
Выказваем салідарную падтрымку
Cуд Цэнтральнага раёна прысудзіў да 10 содняў адміністрацыйнага арышту Вячаслава Касінерава з партыі анархістаў за фаер у Кіеўскім скверы падчас нашага дазволенага ўладамі мітынгу 1 Траўня ў Міжнародны дзень салідарнасці працоўных. Як кіраўнік арганізацыі, Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў, якая замаўляла мітынг, выказваю пратэст з нагоды гэтага пакарання. Нягледзячы на інцыдэнт, які меў месца на мітынгу, мы не маем прэтэнзій да Вячаслава і лічым пакаранне беспадстаўным і празмерным. На маю думку, дзеянні Вячаслава і яго паплечнікаў падчас нашага мітынгу не неслі пагрозы ні грамадскаму парадку, ні прысутным, і былі не больш чым непаразуменнем, якое ніяк не павінна было цягнуць за сабой такое жорсткае пакаранне. На вялікі жаль, беларускія праваахоўныя органы і суды па-ранейшаму прытрымліваюцца практыкі такіх празмерна жорскіх пакаранняў за дзеянні, якія цяжка кваліфікаваць як парушэнне грамадскага парадку. Як кіраўнік дэмакратычнай арганізацыі, выказваю сваю салідарную падтрымку Вячаславу Касінераву і Аляксею Зуеву з партыі анархістаў, беспадстаўна пакараных судом Цэнтральнага раёна. Аляксандр Ярашук, старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў |
Обновлено
04.05.2018
Оценка
|
| ![]() |
ТОП НОВОСТИ