100 год таму бежанства паўплывала на лесы соцен тысяч беларусаў...
Падчас адзначэння 100-годдзя заканчэння Першай сусветнай вайны ўсплыла і такая малазнаёмая старонка нашай гісторыі як бежанства. А, між тым, бежанства закранула і паўплывала на лёсы многіх соцен тысяч беларусаў, перад усім з заходніх губерній Расійскай імперыі, у тым ліку і маёй сям’і. Мой бацька Ілля нарадзіўся 2 жніўня 1915 года, а літаральна праз тры месяцы пасля нараджэння разам са сваімі бацькамі і старэйшым трохгадовым братам быў вымушаны пакінуць родную вёску Ўнучкі, што пад Камянцом на Берасцейшчыне. Іх пасадзілі ў цягнік і накіравалі спачатку ў Арлоўскую, а потым – Уфімскую губернію. Падарожжа было доўгім і пакутлівым. Падчас яго захварэу́ i памёр мой дзед Аляксей і старэйшы брат бацькі. А бацьку, трохмесячнаму немаўляці, наканавана было выжыць. Прабылі яны з маткай, маёй бабуляй Ганнай ў бежанстве амаль 6 гадоў і вярнуліся дамоў ў 1921 годзе, вярнуліся ў другую краіну, у Польшчу. Вярнуліся ў дашчэнт зруйнаваныя вайной, паходамі бальшавікоў на Варшаву і бегствам назад родныя мясціны, дзе літаральна не засталося ні кала і двара. Вымушаны выжываць у галечы, голы, босы і галодны шасцігадовы хлопчык пайшоў пасвіць кароў і саграваў ногі ў тым, што нарабілі каровы. Але прысутнасці духа не губляў, хадзіў за статкам і спяваў песні. Гэтая яго прага да спеваў перадалася і мне, і падчас крытычных абставін жыцця лавіў сябе на тым, што ўголас пачынаю спяваць. Спявау́, калi сядзеу́ на Акрэсцiна, спявау́, калi кiравау́ся на з'езд Аграрнага прафсаюза, дзе у́лада высунула мне у́ альтэрнатыву мiнiстра сельскай гаспадаркi. Бабуля пражыла 91 год, амаль столькі ж было наканавана і бацьку. Ён прайшоў праз ўсе катаклізмы і цяжкасці, на якія было такім шчодрым бязлітаснае 20-е стагоддзе. Паспеў пабыць грамадзянінам чатырох краін – Расійскай імперыі, Польшчы, Савецкага Саюза, Рэспублікі Беларусь. Ваяваў, закончыў вайну пад Прагай. Нарадзіў і выгадаваў разам з маёй маці Праскоўяй васьмярых дзяцей, з якіх я быў самым малодшым. А падмурак характару, які дапамог бацьку перанесці ўсе жыццёвыя выпрабаванні, больш за сто гадоў таму паклала бежанства... |
Обновлено
14.11.2018
Оценка
|
| ![]() |