Блоги (мнения)
Працоўны Кодэкс Беларусі стаў найгоршым у свеце
Як толькі што стала вядома, літаральна ў гэтыя хвіліны ПП НС прыняла ў другім чытанні закон аб змяненнях у Працоўным кодэксе. Туды перанесены і сталі неад’емнай часткай ПК дэкрэт №29 аб пераводзе ўсіх працоўных на кароткатэрміновыя кантракты і дэкрэт №5 аб празмерных пакараннях працаўнікоў за парушэнні працоўнай, вытворчай і выканаўчай дысцыпліны, якія прадуглеждаюць пакаранні і штрафы для рабочых у памеры да трох чвэрцей гадавога заробку. З гэтага моманту ПК краіны стаў, бадай, адным з найгоршых у свеце. А Беларусь ператварылася, магчыма, у адзіную ў свеце краіну часовай занятасці. Інакш кажучы, краінай, дзе працаўнікі пазбаўлены ўсялякіх правоў і знаходзяцца фактычна ў становішчы прыгонных. На тле Еўрапейскіх гульняў гэта сёння, бадай, адзінае сусветнае дасягненне, якое “праславіць” Беларусь і паспрыяе “умацаванню” яе іміджу лепш, чым усялякія спартовыя спаборніцтвы. З чым мы і віншуем аўтараў закона…
Аляксандр Ярашук, старшыня БКДП |
Обновлено
26.06.2019
Оценка
|
| ![]() |
ТОП НОВОСТИ