Блоги (мнения)
Галавакружэнне ад поспехаў
Напэўна, у міністра замежных спраў Уладзіміра Макея праявіліся прыкметы хваробы, якая вядома пад назвай “галавакружэнне ад поспехаў”. Можа, падштухнулі яго дасягненні МЗС ў пазіцыяванні беларускага рэжыму на міжнароднай арэне, можа, паўплывалі другія абставіны, але ён вырашыў ажыццявіць крокі па наданні публічнасці сваёй асобы ўнутры краіны. Крокі не зусім удалыя і бясспрэчныя. Запрашэнне на святкаванне Дня жончыных народзінаў Філіпа Кіркорава з яго спецыфічным іміджам натуральна пасавала бы для алігарха, а не для адной з вышэйшых і ўплывовых асоб краіны. А намер з’явіцца падчас раздачы расейскім папсавіком Цімаці бясплатных бургераў не для ўсякага дарослага шэраговага грамадзяніна мог лічыцца ўдалай ідэяй, тым больш для другой асобы ў фактычнай іерархіі кіраўніцтва сённяшняй беларускай дзяржавы. Не будзем гадаць, што падштухнула Макея да такіх неадназначных крокаў. Хутчэй за ўсё, што ў гэтых з’яваў корань праблемы аднолькавы. Доўгае існаванне ва ўмовах панавання манаполіі на ўладу пацягнула за сабой адсутнасць крытычнага ўспрымання сваіх дзеянняў. Менавіта таму так хваравіта міністр замежных спраў аднесся да крытыкі на свой адрас у незалежных сродках масавай інфармацыі і ў сацыяльных сетках, так і не асэнсаваўшы, што дэмакратыя і гульня ў яе сутнасна ёсць розныя рэчы. І колькі б ты ні імітаваў дэмакратычныя паводзіны, але, калі аддана служыш недэмакратычнаму аўтарытарнаму рэжыму, то будеш трапляць у канфуз, калі паспрабуеш весці сябе па дэмакратычных правілах. Тут як у той прымаўцы – “ці крыжык здымі, ці трусы апрані”. Аляксандр Ярашук, старшыня БКДП |
Обновлено
11.11.2019
Оценка
|
| ![]() |
ТОП НОВОСТИ