Блоги (мнения)
Яны зрабілі мой дзень!
Учора пайшоў у краму за прадуктамі. Затарыўся, падышоў да свабоднай касы і пытаюся: "Працуеце?" Прадавачка, відавочна, у гуморы, усміхаецца і адказвае з выклікам: "Хачу працую, хачу не". "Канешне, вы свабодны чалавек у свабоднай краіне" - адказваю правакацыйна..."Гэта дзе вы убачылі свабодную краіну?!" - аж падскочыла на суседняй касе другая прадавачка. "Можа, ў нас ёсць свабода слова, можа, мы можам свабодна сабірацца, ці можа ў нас ёсць выбары? А хто мы на працы? Рабы, якімі нас зрабілі кантракты!"
Па ўсяму было відно, што прадавачка папала ў кропку, бо ў адно імгненне у́збуджана, пералiчваючы, чаго нас пазбавiла у́лада, загаманілі ўсе - і яе калегі, і пакупнікі. Ці варта казаць, што адчуваў пры гэтым я. "Дзякуй, дяўчаты, пралілі бальзам на маю душу, зрабілі мой дзень" - падзякаваў я гэтых цудоўных беларускіх кабет. "Мы не толькі зробім ваш дзень, але хутка і жыццё таксама памяняем, і не толькі ваша, але і ўсёй Беларусі!" - пачуў аптымістычны адказ. 76 адсоткаў падтрымкі ўлады, кажаце? Ну-ну... Аляксандр Ярашук, старшыня БКДП |
Обновлено
13.07.2020
Оценка
|
| ![]() |
ТОП НОВОСТИ