Блоги (мнения)
Са святам, шахцёры!
Паважаныя сябры! Бадай, ніколі за многія гады краіна, народ беларускі не будзе адзначаць ваша прафесійнае свята - Дзень шахцёра з такой пільнай увагай і надзеяй на вас, як у гэтым годзе. Жнівень 2020 года падарыў нам нараджэнне новай Беларусі, выспяванне беларускай нацыі. Але і адно, і другое патрабуе абароны. Самым магутным абаронцам і гарантам працэсаў нараджэння новай Беларусі і выспявання нацыі могуць стаць беларускія рабочыя. І перад усім - лепшыя з лепшых з іх, да ліку якіх, несумненна, належаць салігорскія шахцёры. Не сумняваюся, што вы годна адкажаце на гэты выклік часу і выканаеце сваю гістарычную місію, сваімі моцнымі рукамі і палымянымі сэрцамі паспрыяеце набыццю нашай краiнай свабоды. Жыве Беларусь!
З шанаваннем і павагай да вас Аляксандр Ярашук,
старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў
|
Обновлено
28.08.2020
Оценка
|
| ![]() |
ТОП НОВОСТИ