Блоги (мнения)
Памяці Марыі Аліевай…
Некалькi слоу́ пра адыйшоу́шую ад нас Марыю Алiеву. Яе постаць для беларусау́ парау́нальная з постаццю легендарнай Ганны Валентыновiч для палякау́. Як Валентыновiч у жнiу́нi 1980 года у́ Гданьску выконвала ключавую ролю у́ арганізацыі страйку на судаверфi, так i Марыя першай вывела рабочых электратэхнiчнага завода на страйк у 1991 годзе i прывяла калону на плошчу Ленiна у́ Мiнску. Харызматычная, няу́рымслiвая па прыродзе Марыя не магла не аказацца у́ цэнтры падзей i падчас нашай сенняшняй рэвалюцыi. Некалькi разоу́ тэлефанавала яна мне i у́збуджана распавядала пра падзеi у́ сваей Серабранцы, дзе яна арганiчна у́зяла у́ свае рукi функцыю кiравання людзьмi, арганiзацыi iх супрацiву рэжыму i стала адной з гераiнь народнага пау́стання супраць тыранii. Было вiдавочна, як яна прапускала у́весь гвалт, пераследы i катаваннi людей праз сябе. Жалiлася, што балiць сэрца i баiцца, што яно не вытрымае. Так, на жаль, i адбылося. I тут яе лес трагiчна супау́ з лесам Ганны Валентыновiч, якая загiнула падчас авiякатастрофы у́ 2010 годзе у́ Катынi. Марыю мы таксама маем усе падставы лiчыць не памерлай, а загiнуу́шай падчас змагання за свабоду нашай Беларусi. Вечная ей памяць! Прыйдзе час, Марыя Алiева стане такой жа легендай для беларусау́, як Ганна Валентыновiч для палякаў… Аляксандр Ярашук, старшыня БКДП |
Обновлено
26.11.2020
Оценка
|
| ![]() |
ТОП НОВОСТИ