Блоги (мнения)
Пазітыў)
Прыняў удзел у канферэнцыі Бізнес Саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя прафесара Куняўскага. Канферэнцыя ладзілася з нагоды 25-годдзя Бізнес Саюза і адбывалася ў гатэлі "Беларусь". Што адразу кінулася ў вочы - праграма канферэнцыі была надрукавана на двух мовах, беларускай і рускай, прычым першым тэкстам стаяў беларускі.
Далей - болей: сустаршыня Бізнес Саюза Жанна Тарасевіч рабіла справаздачу на добрай беларускай мове і натхніла яшчэ двух дэлегатаў спрабаваць рабіць хоць частку выступу на роднай мове. І потым, калі ўжо браў слова я, то шчыра падзякаваў кіраўніцтва і дэлегатаў канферэнцыі за іх грамадзянскую пазіцыю. Распавеў прыкладна так, што вось так проста і прывіваецца любоў да нашай цудоўнай мовы, любоў да беларушчыны. І калі такое будзе адбывацца, то сама сабой узнікне мода і будзе прэстыжна падчас такіх дзелавых мерапрыемстваў, у дзелавым асяроддзі размаўляць па-беларуску. Прычым без ўсялякага прымусу, без супрацьстаяння з расійскай мовай, таму што ведаць две мовы і размаўляць на іх - значна лепш, чым на адной. Ужо не гаворачы пра тое, што значна лепш, чым грэбаваць свай роднай, беларускай. Дружныя апладысменты былі ў той жа ступені нечаканымі, як і прыемнымі. Пасля канферэнцыі не адзін з прысутных падыходзіў да мяне і дзякаваў за прамову.Вось і думаю цяпер, відаць, мала ведаем мы пра стан беларускага грамадства, пра тыя працэсы, якія там адбываюцца. Жыцце і на гэты раз аказваецца больш мудрым за асобных палітыкаў і грамадскіх дзеячоў, адны з якіх гадамі насаджаюць рускамоўе, а другія гатовыя прымушаць усіх размаўляць па-беларуску. Як важна ў такіх далікатных пытаннях адчуваць меру... Аляксандр Ярашук, старшыня БКДП |
![]()
Обновлено
21.12.2015
Оценка
|
| ![]() |
ТОП НОВОСТИ