Блоги (мнения)
Беларусь - лабараторыя дзікунства і цемрашальства
На вялікі жаль, не змог развітацца з Нілам Сымонавічам Гілевічам, сказаць апошняе "бывай" чалавеку, да якога ставіўся з выключнай павагай, магутнаму волату зямлі беларускай, яе гонару і сумленню. З нагоды гэтага моцна шкадую.
На дзень пахавання Ніла Сымонавіча якраз выпала браць удзел у міжнароднай канферэнцыі ў Санкт-Пецярбургскім гуманітарным універсітэце. Тэма канферэнцыі - сацыяльна-працоўныя канфлікты ў Расіі і ў свеце. Можаце ўявіць, як былі шакаваныя прадстаўнікі расійскіх прафсаюзаў, выкладчыкі, студэнты ўніверсітэта, эксперты, дэпутаты, калі ў сваім выступе распавеў ім пра беларускую рэчаіснасць у сферы сацыяльна-працоўных адносінаў. Нават на фоне сенняшняй расійскай практыкі, дзе, як вядома, хапае ўсякага, прысутных моцна ўразіла тое, як на Беларусі праз сістэму кароткатэрміновых кантрактаў, дэкрэтаў і ўказаў укаранена прымусовая праца і ўсталявана, па сутнасці, сучаснае рабства. Апафеозам праяўлення эмоцый, канешне, з'явіўся агучаны дэкрэт прэзідэнта аб барацьбе з дармаедствам. Падчас зацікаўленай дыскусіі нечакана высветлілася, што на адным з паседжанняў Парламентскай Асамблеі Саюзнай дзяржавы, якая стала працуе ў Піцеры, адзін з дэпутатаў беларускага Нацыянальнаго сходу з мэтай гарманізацыі заканадаўства Расіі і Беларусі ўносіў прапанову прыняць такі ж дэкрэт расійскай Дзярждуме. Прапанова была ветліва адхілена, і хочацца спадзявацца, што не пакуль. Такім чынам, яшчэ раз давялося пераканацца, што Беларусь - гэта лабараторыя дзікунства і цемрашальства, і многае з апрабіраванага ў нас у палітычнай і сацыяльна-эканамічнай мадэлі кіравання мэтанакіравана экспартуецца на постсавецкую прастору, найперш - у Расію. І смешна сення чуць пра нейкі дрэйф, які беларускі рэжым гатовы здзейсніць у бок Еўропы, ў бок цывілізаванага свету. За ўсе больш чым 20 гадоў свайго існавання ен няўхільна ажыццяўляў дрэйф толькі ў адным напрамку - пазбаўлення грамадзян краіны ўсіх без выключэння правоў. І палітычных, і працоўных... Аляксандр Ярашук, старшыня БКДП |
![]()
Обновлено
04.04.2016
Оценка
|
| ![]() |
ТОП НОВОСТИ