Блоги (мнения)
Дэградацыя...
Не можа быць будучыні ў дзяржавы, дзе сіла цэніцца больш, чым розум, а мышцы стаяць вышэй за інтэлект. Не можа быць будучыні ў дзяржавы, якая аддае перавагу міліцыянту перад настаўнікам, а спорту перад культурай. Такая дзяржава непазбежна робіцца паліцэйскай, бо нават функцыя настаўніка ў ей непазбежна трансфармуецца ў ролю таго, хто не вучыць, а ідэалагічна наглядае за дзецьмі і іх бацькамі.
Культ спартоўца і ягоных перамог у такой дзяржаве узвышаецца над постацямі выбітных пісьменнікаў, паэтаў, артыстаў, мастакоў, з гісторыі выдаляецца мінуўшчына з яе помнікамі. А культура падаецца ў найбольш прымітыўных формах папсы, і зводзіцца да абалвалвання чалавека. Такая дзяржава непазбежна дэградуе, ніколі не будзе квітнець сама і ніколі не будзе здольнай фарміраваць адукаваную і духоўна багатую, творчую асобу. Гэта тое, што чакае Беларусь як прысуд гісторыі, калі сенняшняя ўлада захаваецца надалей... Аляксандр Ярашук, старшыня БКДП |
![]()
Обновлено
25.04.2016
Оценка
|
| ![]() |
ТОП НОВОСТИ