Блоги (мнения)
Памяці Леаніда Маракова
Адным з самых моцных шкадаванняў для мяне есць тое, што не быў асабіста знаемы з Леанідам Мараковым. Не быў і ўжо не буду. Мы сябравалі ў Фэйсбуку, але далей лайкаў таго, што пісалі, справа не дайшла. І сення, калі прысутнічаў на развітанні з Леанідам ў Петрапаўлаўскім саборы, не пакідала думка, што Беларусь, можа, згубіла аднаго з самых сваіх выбітных сыноў. Тое, што здзейсніў Маракоў нельга назваць інакш, чым жыццевы подзвіг, які з'яўляецца настолькі ўнікальным, што не ўкладаецца ў галаве. Асабіста я не магу асэнсаваць, як такую працу, якой няма аналагаў, бадай, не толькі ў нашай краіне, можна было зрабіць, такую глыбу адолець. Пры гэтым ахвяраваць ўсім - не толькі дабрабытам, але, у канчатковым выпадку, і жыццем. Не дзеля сябе, а дзеля людзей, дзеля вяртання з нябыта памяці аб нашых земляках, трагічна загінуўшых падчас сталінскіх рэпрэсіяў. Я вазьму на сябе смеласць заявіць, што Леанід Маракоў для Беларусі, для яе дэмакратычнай будучыні, для яе непазбежнага, хочацца верыць, працвітання зрабіў больш, чым усе мы разам узятыя апазіцыянеры. Таму што настолькі дробнымі на фоне гэтага выключнага чалавека выглядаюць нашыя здяйсненні і нашыя намаганні, у рэшце рэшт, нашыя асобы, што яны проста не вытрымліваюць параўнання. Леанід нанес, можа, самы разрушальны ўдар як па ўчорашняму сталінскаму таталітарызму, так і па сенняшняму беларускаму аўтарытарызму, які са сваімі "лініямі Сталіна" і непрыхаванай сімпатыяй да ката справядліва можа лічыцца яго ідэалагічным пераемнікам. А сваім выключным самаахвяраваннем Леанід Маракоў падняў асабістую планку патрабавальнасці да сябе, жыцця дзеля Беларусі так высока, што, баюся, ніхто з нас побач з ім стаяць не можа. Прычым рабіў нябожчык сваю па вышэйшых памерах высокародную справу, якую яшчэ належыць годна ацаніць, без гучных заяў і самарэкламы, як гэта ўласціва сапраўдным героям. Важна, каб мы ўсе гэта ўсведамлялі, калі размова ідзе аб сапраўдным служэнні Айчыне і беларускаму народу. Хай будзе пухам Леаніду Маракову родная беларуская зямелька... Аляксандр Ярашук, старшыня БКДП |
Обновлено
19.12.2016
Оценка
|
| ![]() |
ТОП НОВОСТИ