Блоги (мнения)
«Мы нікому не патрэбныя, акрамя сваей Айчыны…»
Асабістых уражанняў аб маршу многа, і яны стракатыя. Але галоўнае з іх - на гэтым свеце мы нікому не патрэбныя, акрамя сваей Айчыны, і ніхто за нас не заступіцца, акрамя нас саміх. Ні на Захадзе, ні на Ўсходзе, ні на Поўначы, ні на Поўдні. І гэта справядлівая выснова - нацыя павінна выпакутаваць свае выспяванне, сваю волю, і ахвяры тут непазбежныя. Працэс гэты ідзе, можа, марудна, можа, не так хутка, як хацелася б, але няўхільна. Мы справімся, мы гэта зробім, час працуе на нас, а не на рэжым. Паколькі страх, які пакідае нас, перасяляецца ў іх, аб чым сведчаць і арышты, і асуджэнні, і бандыцкі хапун, і збіцце да крыві цэрберамі рэжымуі ні ў чым не павінных маладых людзей, і вадаметы, і аўтазакі, якія яны дзесяткамі падганяюць на дазволеную акцыю. З кожным разам іх будзе трэсці ўсе больш, і з кожным разам мы будзем рабіцца ўсе больш мацнейшымі. Жыве Беларусь!
Аляксандр Ярашук, старшыня БКДП |
Обновлено
15.03.2017
Оценка
|
| ![]() |
ТОП НОВОСТИ