Блоги (мнения)
Паўстанне ў гета
Маршы пратэсту, якія ладзяцца апошнім часам, у тым ліку і учорашні ў Мінску - гэта спроба правесці паўстанне ў гета. Беларускі рэжым вымушаны адзець на нейкі час авечую скуру і пагаджацца на нейкую лібералізацыю парадкаў у гета, але пры гэтым сваю воўчую сутнасць ен мяняць не збіраецца і не можа. Адсюль гэтыя звярыныя збіцці і катаванні падлеткаў, адсюль канцэтрацыя дзесяткаў вадаметаў і аўтазакаў. Мэта прымітыўная - фізічным і псіхалагічным ціскам прымусіць людзей перестаць браць удзел у акцыях, не забывацца, што яны ў гета. Воўк, ці, дакладней, шакал, які адзеў авечую скуру, не здольны ўсвядоміць, што беларускае грамадства ўжо не ўвядзе ў зман яго вымушанасць маскіравацца ў рахманую авечку і ўжо не запужае яго звярыны аскал. Беларусы зразумелі - шакал моцна пастарэў і спрабуе кампенсаваць сваю слабасць, якая робіцца ўсе больш відавочнай, жорскасцю і запужваннем.
Але, відавочна, настае момант, калі колькасць тых суайчыннікаў, якія набылі імунітэт супраць страху, імкліва вырастае, і сітуацыя, рана ці позна, канчаткова пераломіцца. Цікава, дзе, у якім месцы, гэтыя бандыты, гэтыя цэрберы будуць шукаць сабе паратунак? Бо нішто і ніхто не будзе забыты беларускім народам, калі надыдзе час расплаты... Аляксандр Ярашук, старшыня БКДП |
Обновлено
16.03.2017
Оценка
|
| ![]() |
ТОП НОВОСТИ