Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў
Асацыяцыя прафсаюзаў “Беларускі Кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў” (БКДП) – добраахвотнае аб’яднанне дэмакратычных, свабодных і незалежных прафесійных саюзаў, створаная для каардынацыі іх дзейнасці, рэалізацыі статутных мэт і задач.
Топ-5 актуальных задач БКДП:
- Забеспячэнне ўдзелу незалежных прафсаюзаў у сацыяльным партнёрстве на нацыянальным узроўні, падпісанне Генеральнай Дамовы паміж урадам, аб’яднаннем наймальнікаў і прафсаюзамі;
- Выказванне, прадстаўленне і абарона інтарэсаў і правоў членскіх арганізацый на нацыянальным, галіновым і ўзроўні прадпрыемстваў;
- Распрацоўка стратэгіі і тактыкі незалежнага прафсаюзнага руху ў Беларусі;
- Удзел у распрацоўцы і ўдасканаленні заканадаўства і ажыццяўленне грамадскага кантролю над выкананнем законаў аб працы;
- Выяўленне парушэнняў правоў прафсаюзаў і іх членаў і забеспячэнне іх абароны ўсімі законнымі і даступнымі сродкамі, у тым ліку звароты ў МАП і іншыя міжнародныя арганізацыі;