Памяці Міхася Дрынеўскага…

    Непапраўная страта — ад кавіда памёр кіраўнік Беларускага нацыянальнага акадэмічнага хору імя Цітовіча, Народны артыст Беларусі, прафесар Міхась Паўлавіч Дрынеўскі. Я добра ведаў Міхася Паўлавіча, як і ўсю яго цудоўную, дружную і гасцінную сям’ю. Так сталася, што мой малодшы сын Юрый і унук спадара Міхася Кірыл вучыліся ў адным класе і сябруюць да гэтай пары. Праз іх сяброўства пазнаёміліся і зблізілся і мы, дарослыя. Некалькі год таму пайшла з жыцця жонка Дрынеўскага Святлана Васільеўна, чалавек выключнай абаяльнасці, з якім было камфорта пачуваць сябе ў любой кампаніі. Гэтак жа як з дачкой Міхася Паўлавіча Аленай Міхайлаўнай, не толькі высокакласным ўрачом, але і сапраўдным грамадзянінам нашай краіны.

    Такім жа грамадзянінам з вялікай літары быў і Міхась Паўлавіч. Яго чалавечая і грамадзянская пазіцыя і адказнасць стаяла на адным узроўні з яго выключнай таленавітасцю кіраўніка ўзорнага харавога калектыву, лепшага ў нашай краіне. У гэтыя лёсавызначальныя для Беларусі часы Міхась Паўлавіч не толькі падпісаў ліст супраць гвалту над удзельнікамі мірных шэсцяў разам з іншымі слыннымі деячамі культуры краіны, але і адмовіўся выступаць разам с калектывам на сцэне Купалаўскага. Так сталася, што гэтым моцным прыгожым чалавечым і грамадзянскім учынкам Міхась Паўлавіч паставіў вялікі клічнік на завяршэнні свайго жыццёвага шляху. Дзякуй Вам, Міхась Паўлавіч! Народ беларускі будзе помніць Вас як аднаго з найлепшым сваіх сыноў…


    Аляксандр Ярашук, старшыня БКДППодробнее:


    11.11.2020 Автор: Александр Ярошук, председатель БКДП