Са святам, шахцёры!

    Паважаныя сябры! Бадай, ніколі за многія гады краіна, народ беларускі не будзе адзначаць ваша прафесійнае свята — Дзень шахцёра з такой пільнай увагай і надзеяй на вас, як у гэтым годзе. Жнівень 2020 года падарыў нам нараджэнне новай Беларусі, выспяванне беларускай нацыі. Але і адно, і другое патрабуе абароны. Самым магутным абаронцам і гарантам працэсаў нараджэння новай Беларусі і выспявання нацыі могуць стаць беларускія рабочыя. І перад усім — лепшыя з лепшых з іх, да ліку якіх, несумненна, належаць салігорскія шахцёры. Не сумняваюся, што вы годна адкажаце на гэты выклік часу і выканаеце сваю гістарычную місію, сваімі моцнымі рукамі і палымянымі сэрцамі паспрыяеце набыццю нашай краiнай свабоды. Жыве Беларусь!


    З шанаваннем і павагай да вас Аляксандр Ярашук, старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў


    28.08.2020 Автор: Александр Ярошук, председатель БКДП