Салідарнасць працоўных здольна выратаваць Беларусь

    Працоýныя Беларусi фактычна нiколi за многiя дзесяцiгоддзi не мелi магчымасцi адзначаць Першамай па яго сапраýдным прызначэннi як Мiжнародны дзень салiдарнасцi працоýных. Працоýныя не маглi ý  гэты дзень высунуць патрабаваннi да ýлад аб вырашэннi сваiх шматлiкiх праблем, якiя тычацца заробкаý, занятасцi, умоý працы. Яны наогул былi пазбаýлены права на выказванне свайго меркавання i падчас Першамая, i ý любы другi дэень года.

    Нецярпiмае становiшча рабочых з’явiлася адным з чыннiкаý iх масавага ýдзелу ý мiнулым годзе ý акцыях пратэсту i страйках, якiя былi гвалтоýна падаýлены. I, замест таго, каб зрабiць высновы, асэнсаваць, што вывела працоýных на вулiцу, улады занялiся звыклым, пачалi надалей закручваць шрубы i ýзмацняць гвалт. Пры гэтым, па сутнасцi, не ажыццяýляючы анiякiх востра запатрабаваных крокаý па ýнясенню змяненняý у сацыяльна-эканамiчную палiтыку. Гэта вядзе да таго, што рабочыя пазбаýляюцца якiх-небудзь надзей на будучае, на тое, што заýтра захаваецца iх рабочае месца, што на iм будуць годныя ýмовы працы, i што яны будуць атрымлiваць годныя заробкi.

    Такiм чынам, палiтыка ýлад звялася да прымiтыýнага выжывання, да лозунга «дзень прастаяць i ноч пратрымацца». Гэта такая свайго кшталту гульня ý рускую рулетку, калi замест пошука выхаду з вострага палiтычнага i сацыяльна-эканамiчнага крызiсу працоýным i ýсяму грамадству прапануецца адно: закручванне шруб, рэпрэсii i гвалт. Якiя суправаджаюцца авантурным спадзевам на тое, што дасць Бог, пранясе.

    Ведаючы, у якой надзвычайнай заклапочанасцi знаходзяцца рабочыя, я заклiкаю вас сення да ýcведамлення сваей вялiкай адказнасцi за свой лес, лес сваiх семьяý i лес Бацькаýшчыны. Катастрафiчнае развiцце падзей, непазбежны сацыяльны выбух магчыма прадухiлiць не праз вашу абыякавасць i пакорлiвасць, а праз актыýную грамадзянскую пазiцыю, праз вашу чалавечую годнасць, рабочае сумленне, аб’яднанне i высоýванне патрабаванняý да ýлад. Я не заклiкаю вас да гераiзму, не заклiкаю да страйкаý. Я заклiкаю да ýcведамлення простай iсцiны, што далей немагчыма жыць па прынцыпу » мая хата с краю», немагчыма ýcкладасць спадзеý на некага, хто прыйдзе i патлумачыць неразумнай уладзе, што сваей палiтыкай яна вядзе да пагiбелi i сябе, i працоýных, i народ, i краiну.

    Бадай, адзiная сiла на Беларусi, якая можа вырашыць гэтую лесавызначальную задачу — гэта вы, рабочыя. Сеннняшняе свята, Першамай, цудоýная магчымасць успомнiць нам з вамi аб нашай магутнай зброi — салiдарнасцi працоýных. Яна шмат каго выратавала ý гэтым свеце. Яна здольная выратаваць i Беларусь.

    Са святам вас, сябры! Жыве Беларусь!

    Александр Ярошук, председатель БКДР

    01.05.2021 Автор: Александр Ярошук, председатель БКДП