Яны зрабілі мой дзень!

    Учора пайшоў у краму за прадуктамі. Затарыўся, падышоў да свабоднай касы і пытаюся: «Працуеце?» Прадавачка, відавочна, у гуморы, усміхаецца і адказвае з выклікам: «Хачу працую, хачу не». «Канешне, вы свабодны чалавек у свабоднай краіне» — адказваю правакацыйна…»Гэта дзе вы убачылі свабодную краіну?!» — аж падскочыла на суседняй касе другая прадавачка. «Можа, ў нас ёсць свабода слова, можа, мы можам свабодна сабірацца, ці можа ў нас ёсць выбары? А хто мы на працы? Рабы, якімі нас зрабілі кантракты!»

    Па ўсяму было відно, што прадавачка папала ў кропку, бо ў адно імгненне у́збуджана, пералiчваючы, чаго нас пазбавiла у́лада, загаманілі ўсе — і яе калегі, і пакупнікі. Ці варта казаць, што адчуваў пры гэтым я. «Дзякуй, дяўчаты, пралілі бальзам на маю душу, зрабілі мой дзень» — падзякаваў я гэтых цудоўных беларускіх кабет. «Мы не толькі зробім ваш дзень, але хутка і жыццё таксама памяняем, і не толькі ваша, але і ўсёй Беларусі!» — пачуў аптымістычны адказ.

    76 адсоткаў падтрымкі ўлады, кажаце? Ну-ну…


    Аляксандр Ярашук, старшыня БКДП


    13.07.2020 Автор: Александр Ярошук, председатель БКДП