Лидер БКДП Александр Ярошук поздравляет с Рождеством и Новым годом!
Дарагія сябры! Адыходзіць у гісторыю 2021 год. Бадай, ён быў яшчэ больш цяжкі для беларусаў, чым год 2020. Набіралі дынаміку тэрор, рэпрэсіі і гвалт. Праз іх прайшлі дзесяткі тысяч нашых суайчыннікаў.
Да палітычнага крызісу няўхільна далучаецца сацыяльна-эканамічны. Амаль у два разы вырасла інфляцыя. Істотна павысіліся цэны, а заробкі для многіх засталіся жабрацкімі. Унесены рэпрэсіўныя змены ў Працоўны кодэкс, якія зрабілі рабочых бяспраўнымі.
Але жыцце працягваецца, і мы з вамі павінны глядзець уперад. Я бачу ТРЫ самыя важныя для беларусаў рэчы, пра якія неабходна памятаць у наступным, 2022-м годзе.
Першае. Трэба захаваць Веру у сябе, у свае сілы, Веру ў тое, што ўсё ў нас атрымаецца.
Другое. Трэба, каб ніколі, як ні было цяжка, не пакідала нас Надзея на нашую Перамогу.
Трэцяе. Веру і Надзею ў нашых сэрцах хай мацуе Любоў. Любоў да нашай Беларусі, Любоў адзін да аднаго. Любоў-гэта адзінае, што можа нас, беларусаў, аб’яднаць.
Я жадаю ўсім, каб заставаліся ў наступным годзе жывымі і здаровымі. Каб мелі працу, каб радавалі вас дзеці і ўнукі, каб насуперак усяму адчувалі сябе шчаслівымі. З Новым Годам, з Калядамі!
Поздравление от Александра Ярошука