Выказваем поўную падтрымку і салідарнасць з журналістамі і супрацоўнікамі канала “Белсат”

     Рада БКДП, абураная чарговай хваляй ўціску на журналістаў “Белсату”,  прыняла заяву ў паддтрымку канала.

    Дырэктару Тэлеканала “Белсат”
    Сп-ні Агнежцы Рамашэўскай-Гузы
    Калектыву журналістаў
    “Белсат”

    Шаноўная сп. Агнешка!
    Шаноўныя сябры!
    Заява

       Рада Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў абураная чарговай хваляй ўціску на журналістаў “Белсату” і выказвае поўную падтрымку і салідарнасць з журналістамі і супрацоўнікамі канала.
    “Белсат” з’яўляецца ўнікальным СМІ ў Беларусі, журналісты штодня праяўляюць прынцыповасць і мужнасць ў асвятленні сапраўднай сітуацыі ў краіне.
    Мы ўдзячныя “Белсату” за паслядоўнае асвятленне сітуацыі з правамі працоўных і незалежных прафсаюзаў ў Беларусі і плённае супрацоўніцтва з БКДП.
    Упэўненыя, што толькі салідарнасць і падтрымка ўсіх здаровых сіл ў беларускім грамадстве дапаможа Беларусі вярнуцца на шлях цывілізаванага развіцця, павагі да правоў і свабодаў грамадзян.
    Разам пераможам!

    Рада Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў
    11.04.2019

     

    12.04.2019